Беларускі Pop Art у дзень народзінаў Эндзі Ўорхала

Сёньня ў Музэі Гісторыі Беларускага Кіно адчыняецца выстава-конкурс сучаснага беларускага мастацтва Make Art Pop. Выстава прымеркавана да дня нараджэньня Эндзі Ўорхала 6 жніўня (1928 г.) — мастака, скульптара, дызайнэра, рэжысёра, рэвалюцыянэра, скандалістаў і вядома ж — мудрага гандляра паветрам, які ажыцьцявіў сапраўдны пераварот у мастацтве. Ня многія ведаюць, што сапраўднае імя Эндзі Ўорхала — Андрэй Варгола і родам ён з Усходняй Эўропы.

Арт-група «Мэтад Санкальпа» падтрымлівае творчасьць маладых мастакоў і адначасова дае людзям магчымасьць далучыцца да сьвету даступных разуменьню простага чалавека і ў той жа час не пазбаўленых рысаў элітарнага мастацтва.

Адначасова з працай выставы праводзіцца конкурсная адзнака прадстаўленых арт-аб’ектаў членамі журы. 12 жніўня адбудзецца афіцыйнае закрыцьцё выставы, ўручэньне лаўрэатам-пераможцам «Make Art Pop» прызоў і дыплёмаў.

«Рабі мастацтва папулярным!» — такі лёзунг выставы сучаснага беларускага мастацтва Make Art Pop.

«Поп-арт азначае — Любіць Рэчы», — казаў Эндзі Ўорхал. Так што ж такое поп-арт? «Рэалізм супэрмаркету» і «эстэтызацыя» дзяшоўкі»? Ці ўсё ж такі зьява ў мастацтве, якое адкрывае нябачную ў штодзённым жыцьці выразнасьць, закладзеную ў выпадковых прадметах?

Праграма відэапаказу выставы конкурсу «MAKE ART POP»

6 жніўня, 17:00

Эндзі Ўорхал (Andy Warhol)
Вялікабрытанія, 1987, 76 хв.

Рэж. Кім Эванса. Генэральны прадусар Майкл Блэквуд. У ролях: Эндзі Ўорхал, Пол Морысі, Брыджыт Бэрлін, Сыльвія Майлз.

Адзін зь лепшых дакумэнтальных фільмаў пра Эндзі Ўорхала, самай супярэчлівай фігуры нашага стагодзьдзя. Адныя лічылі яго вампірам, губіўшым людзей, іншыя — дзіцём, так і ня здолеўшым падаросьлець. Манумэнтальныя палотны з слоікам таматнага супу «Кэмпбэл» сталі візытнай карткай Урхала і ператварылі яго ў зорку. «Ён даў нам адчуць, што нават у самай нікчэмнай і штодзённай безьдзялушцы схаваны вялікі сэнс…»

7 жніўня, 16:00

Я спакусіла Эндзі ЎОРХАЛА (Factory Girl)
ЗША, 2006, 99 хв.

Сцэн. Captain Mauzner, Сайман Монджек, Аарон Рычард Голуб. Рэж. Джордж Хікэнлупэр. Генэральны прадусар Майкл Блэквуд. У ролях Сіена Мілер, Гай Пірс, Хэйдэн Крыстэнсэн.

Фільм апавядае пра заснавальніка вядомага ў Нью-Ёрку 60-х клюба «Фабрыка». Для Ўорхала «Фабрыка» была свайго роду гульнёй: хто вытрымае, а хто зламаецца?

Там жа Ўорхал пазнаёміўся са сваёй музай — Ідзі Сэджвік. Ідзі была часткай яго душы, пакуль не закахалася ў першага ў сьвеце электроншчыка — Боба Дылана…

9 жніўня, 16:00

Кансьпіратары асалоды (Spiklenci slasti)
Вялікабрытанія, Швейцарыя, Чэхія, 1996, 85 хв.

Рэжысёр Ян Шванкмайер, сцэнар Ян Шванкмайер, прадусары Pierre Assouline, Кейт Грыфіц, Jaromír Kallista. У ролях: Пётр Мэйсэл, Габрыэла Вільхельмава, Барбара Хрзанова, Ганна Вэтлінска.

Што адбываецца зь людзьмі, калі іх ніхто ня бачыць? І навошта гэта зь імі адбываецца? Ахоплены жарсьцю да электронікі прадавец порначасопісаў, сьледчы, захоплены канструяваньнем прыладаў эратычнай працы, мастак — выдасканалены пудзіламан з ачумелымі ручкамі, яго суседка — маньячка, паштальёнка, балдзеючая ад хлебных катышкаў… Усіх гэтых дзіўнаватых герояў чарадзей Шванкмайэр зьвязаў дзіўнымі стасункамі, якія ўвасобілася ў незвычайную казку для дарослых.

P. S. Таксама з 6 па 12 Жніўня пры наведваньні выставы вы зможаце ўбачыць выступы моладзевага тэатра, дэклямацыі футурыстычным вершаў, бодзі арт і некаторыя іншыя цікавыя рэчы. Адкрыцьцё выставы 6 жніўня ў 16:00! Працягнецца выстава па 12 жніўня ў Музэі Гісторыі Беларускага Кіно (вул. Сьвярдлова, 4).

10:00, 06/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0788 seconds.